Амстэрдамскі кот (6+)
Галоўны герой фільма — звычайны кот, які гуляе па вуліцах Амстэрдама. Як кот, ён бачыць тое, чаго не бачаць людзі — жыццё дзікіх звяроў і птушак у самім горадзе.
Нам здаецца, што каб убачыць зайца, лісу, ці сокала, трэба ехаць у лес, але насамрэч дзікае жыццё віруе побач з намі. Толькі адзін паказ: 30 лістапада ў кінатэатры „Масква”.