Выставки

Сходите на выставку итальянского художника «Альберобелло» (6+)

11 сентября 2020 - 11 октября 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб.

 

Сходите на выставку итальянского художника «Альберобелло» (6+)

З 11 верасня Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на выставу італьянскага мастака Міма дэ Фелічэ «Альбэрабэла». Выстава ў Мінску прымеркавана да 70-годдзя італьянскага мастака.

Гарадок Альбэрабэла, што на самым поўдні Італіі, вядомы далёка за межамі краіны. Нідзе ў свеце дамы не будаваліся так, як прыдумалі рабіць гэта ў Альбэрабэла. Без цэменту і без адзінага цвіка - гісторыя труляў (з італьянскай «купал») пачалася ў XVI стагоддзі.

Каб заснаваць на гэтым месцы паселішча, уладальнік тутэйшых земляў быў змушаны сплочваць падатак неапалітанскаму каралю. Каб не рабіць гэтага, было знойдзена нечаканае выйсце - сяляне складвалі дахі сваіх дамоў з кавалкаў вапняку без аніякага змацавальнага раствору, а ў падмурак закладалі адмысловы камень. Дастаткова было яго дастаць – і трулі ператвараліся ў кучу камянёў, з якой, вядома, падатак не возьмеш. Тым, хто пры’язджаў ад караля па падатак, няма чаго было тут рабіць – кажуць, ад паселішча магло нічога не застацца за палову гадзіны.

У Альбэрабэла захавалася пэўная колькасць труляў, а ў 1996 годзе яны былі ўключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Мастаку Міма дэ Фелічэ, прозвішча якога перакладаецца з італьянскай не іначай як «шчаслівы», пашчасціла ўсё жыццё правесці ў гэтым надзвычайным горадзе, які нават падчас страшэннай пандэміі каранавірусу ў Італіі ў 2020 годзе цудоўным чынам застаўся не закранутым гэтай хваробай.

Міма дэ Фелічэ наўмысна не прадае свае карціны за межы Альбэрабэла, ён - «мастак аднаго горада». Героі яго карцін - сучасныя жыхары Альбэрабэла за працай ці падчас адпачынку, турысты і, вядома, трулі. Руціннае жыццё ў амаль сюррэалістычным месцы, шчыльна застаўленым белымі пабудовамі з конусападобнымі дахамі, што месцяцца тут стагоддзямі, хаця пабудаваны адмыслова, каб іх можна было разбурыць.

Людзі дагэтуль жывуць у гэтых дамах – крохкіх і адначасова вечных. Зрэшты, у чалавека такія ж няпростыя адносіны з вечнасцю, як і ў труляў.

Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00.

Выхадныя: панядзелак, аўторак.

Інфармацыя, запіс на экскурсіі: +375 (17) 399-09-79, +375 (17) 235-03-32.

 

25 верасня а 17:30 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае паглядзець выставу італьянскага мастака Міма дэ Фелічэ «Альбэрабэла» ў суправаджэнні яе арганізатараў: дызайнера Алеся Фаменкі і мастацтвазнаўцы Яўгена Шунейкі.

Мастаку Міма дэ Фелічэ, прозвішча якога перакладаецца з італьянскай не іначай як «шчаслівы», пашчасціла ўсё жыццё правесці ў надзвычайным горадзе Альбэрабэла. Ведаюць пра гэты горад далёка за межамі Італіі, дзякуючы, у першую чаргу, трулям, уключаным у 1996 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Трулі - дзіўныя дамы з конусападобнымі дахамі, якія будаваліся, пачынаючы з XVI стагоддзя, без цэменту і аніякага іншага змацавальнага раствору. Іх можна было лёгка і хутка разбурыць, проста выцягнуўшы адзін адмысловы камень. Жыццё сучасных людзей у гэтым сюррэалістычным месцы, шчыльна застаўленым белымі трулямі, чалавек і зямля, на якой ён жыве, цяжкая праца пад пякучымі прамянямі сонца - усё гэта ў цэнтры ўвагі італьянскага мастака Міма дэ Фелічэ на выставе ў НЦСМ.

Акурат з 25 верасня штогод пачынаюць святкаваць дзень горада у незвычайным Альбэрабэла, які нават падчас страшэннай пандэміі каранавірусу ў Італіі ў 2020 годзе цудоўным чынам застаўся не закранутым гэтай хваробай. Удзел у мерапрыемстве ў НЦСМ па квітках на выставу. НЦСМ на вул. Някрасава, 3

Тэл.: +375 (17) 399-09-79, +375 (17) 235-03-32.

Просім наведвальнікаў прытрымлівацца масачнага рэжыму.