Выставки

Аксамітны сезон (16+)

19 сентября 2019 - 19 октября 2019

Музей-мастерская З. Азгура

Минск, ул. Азгура, 8

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб. – полный, 4 руб. – студенты дневной формы обучения.

Аксамітны сезон (16+)

Ідэя выставы аматарскай, а дакладней – вернакулярнай фатаграфіі (з англ. vernacular -- мясцовы, мястэчкавы, народны) «Аксамітны сезон» склалася неяк сама сабой – падчас чарговага прыезду ў Мінск апантанага прыхільніка аналагавай фатаграфіі, яе калекцыянера і прамоўтара старых фотатэхнік віленчука Андрэя Антонава (Літва).

Пра што яшчэ можна ўзгадваць на самым пачатку восені?! Вядома ж, пра летні адпачынак. Пра спякоту летніх дзён, пра свежы подых ветрыку на беразе мора альбо ракі, пра простыя радасці летняга баўлення часу на адкрытым паветры… Пра пляж як пэўную ідэалізацыю штодзённага жыцця, як жаданую прастору асабістай свабоды і нават як своеасаблівую метафару зямнога раю…

Старыя аматарскія вернакулярныя фотаздымкі, якая рабіліся выключна для сябе, для вельмі вузкага сямейнага або сяброўскага кола, пры ўсёй іхняй наіўнасці, тэхнічнай недасканаласці і відавочнай «немастацкасці», тым не меньш маюць вялікую каштоўнасць, бо распавядаюць не толькі пра тое, як выглядаюць у звычайным жыцці і паводзяць сябе людзі ў тых ці іншых абставінах.

Але адначасова ў гэтыя здымкі ўбудавана і альтэрнатыўная парадыгма – як глядзяць героі здымкаў на вонкавы свет. Інакш кажучы, якім чынам людзі ў кадры надаюць сэнс сваяму штодзённаму жыццю, сваяму непэсрэднаму атачэнню, свету, які яны бачаць вакол сябе…

У экспазіцыю выставы «Аксамітны сезон» увайшлі каля 70 даваенных і пасляваенных фотаздымкаў невядомых аўтараў, якія зафіксавалі сямейны адпачынак на пляжы ў самых розных мясцінах былой краіны – ад Балтыйскага да Чорнага мора…

Выстава працуе да 19 кастрычніка.

Музей працуе: з 10:00 да 18:00 (панядзелак і нядзеля – выходныя).