Другое

Агульная дыктоўка (6+)

24 июня 2017

Национальная библиотека

Минск, пр-т Независимости, 116

Справки: тут.

Вход: бесплатный, но нужна регистрация.

Агульная дыктоўка (6+)

ААТ «Лідскае піва» запрашае прыняць удзел у мерапрыемстве «Агульная дыктоўка». Разам з іншымі ўдзельнікамі вы напішаце дыктант па беларускай мове і зможаце праверыць свае веды.

«Агульная дыктоўка» — гэта падарунак да 950-годдзя Мінска жыхарам сталіцы.

Чытаць тэкст будзе Iван Пінігін, акцер Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і іншых сцэн, рэжысёр, дырэктар телевізійнай студыі «Око».

Што неабходна для ўдзелу?

1. Зарэгістравацца тут.

2. Прыйсці не пазней 12.00 у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (уваход з боку рэстарана «Мегаполіс», 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116.

Дыктант пачнецца ў 12.40 і будзе доўжыцца да 13.40. Пасля дыктанта ўдзельнікаў чакае гульнявая зона, дзе можна будзе пагуляць у беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца.

Працы мінчан правераць прафесійныя філолагі. Вынікі будуць вядомыя на працягу 2-х працоўных дзён. Усе ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктанце. Арыгінал тэксту будзе выкладзены на сайце.