Запрашаем на Агра-Культурны Фэст – партнёрскі праект Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, Таварыства "Зялёная сетка", ГА “Экадом”, установы “Агра-Эка-Культура” і літоўскай арганізацыі “Kulturos Ambasada".
У гэтыя выходныя, 29-30 жніўня, мы традыцыйна збярэмся ў Галерэі "Ў" дзеля таго, каб усвядоміць ролю чалавека ў навакольным свеце, каб задумацца над тым, як уплываюць на нас прыроднае асяроддзе і прадукты, якія мы спажываем.
Сучасны, паскораны рытм жыцця прымушае нас быць усё далей і далей ад натуральных працэсаў — губляць сябе ў паўсядзённых клопатах.
Мы ж прапаноўваем Вам спыніцца і задумацца, якой павінна быць ежа, каб яна не толькі насычала, але і прыносіла карысць, рабіла нас больш здаровымі, адчуць на сабе сілу прыроднага праз творы мастакоў, паспрабаваць знайсці ўнутраную гармонію з наваколлем.
Бо нішто так не пагружае чалавека ў самаго сябе, як назіранне за працэсамі ў дзікай прыродзе. Таму невыпадкова ў гэтым годзе ўдзельнікі штогадовага эка-арт пленэра даследавалі прыродныя і індустрыйныя патэрны, і свае ўнутранія пачуцці пры знаходжанні на мяжы розных асяроддзяў. Вынікам чаго стала выстава "Памежны стан" у Галерэі "Ў" (6-30 жніўня 2015). Кульмінацыяй праекту будзе двухдзённы Агра-Культурны Фэст, што аб'яднае на адной пляцоўцы эколагаў, мастакоў, фермераў і ўсіх неабыякавых да ўстойлівага экалагічнага развіцця.
Запраешаем!
Увага!
Да вечары пятніцы (да 16.00) ёсць магчымасць замовы фермерскіх прадуктаў. Для гэтага трэба запоўніць форму-заказ па спасылцы https://docs.google.com/a/ygallery.by/forms/d/1zBd-Md7HuCXQZ8xSiHywXiM7tDhAgxXatTo-VkcH8fA/viewform?c=0&w=1. Забраць замову можна будзе ў нядзелю з 13.00 да 15.00 падчас маркету Агра-Культурнага Фэста.
Мы шануем час і працу нашых фермераў, і за гэта яны вырошчваюць і вырабляюць для нас смачную і карысную ежу!
Сярод прапанаваных для замовы прадуктаў ёсць ужо сертыфіцыраваныя прадукты (ад фермера Хвашчэўскага), таксама ёсць прадукты, якія ў сапраўдны час праходзяць сертыфікацыю (ад фермера Крылова), а таксама тыя, якія пачынаюць сертыфікавацца, а значыць - готовыя паручыцца экалагічнасцю сваёй прадукцыі.
Смачна есці!
Праграма фэсту:
Субота 29 жніўня
12.00 – 12.30 Адкрыццё фестывалю
12.30 – 13.30 Экскурсія па гарадскому агародзіку Галерэі "Ў". Каментары Дэвіда Браўна, спецыяліста па пермакультуры з Аўстраліі. Дыскусія "Ці патрэбны гораду агарод".
13.30 – 14.00 Сляпая дэгустацыя (арганічны прадукт vs прадукты з крамы)
13.45 – 15.00 "Як лес прыйшоў у галерэю" Дзіцячая экскурсія і майстарклас па лэнд-арту. Што мы бачым навокал? Паглыбленне ў дзіўны мір прыроднай прыгажосці з Соняй Садоўскай (“Дзіцячыя творчыя майстэрні”) і Кацярынай Спосаб (“Дзіцячыя эка-майстэрні”)
14.00 – 15.00 Прэзентацыя "Правільныя пчолы — правільны мёд" Аляксея Сушчыца
1. "Калі знікнуць пчолы..." - кароткі агляд сучаснай сітуацыі ў пчалярстве.
2. Калоднае ўтрыманне пчол як устойлівая альтэрнатыва вуллявому пчалярству.
3. Новая мадэль адносін паміж пчаляром і спажыўцом, якая дазваляе любому жадаючаму (у тым ліку гараджаніну) мець сваіх пчол і атрымоўваць высокаякасны мёд.
15.00 – 16.00 Лекцыя-прэзентацыя культурна-фермерскага праекту Kultivator (Швецыя).
16.00 – 17.30 Прэзентацыя і паказ фільма "Вочы Возера" (Літва) з каментарамі ўдзельніка праекту Ёзаса Лайвіса.
Нядзеля 30 жніўня
12.00 – 12.30 Экскурсія па выставе, прэзентацыя праекту "Памежны стан". Сафія Садоўская
12.30 – 13.30 Прэзентацыя "Памежны эфект ва ўстойлівым дызайне", Вольга Шчыглінская, эксперт па пермакультурнаму дызайну.
13.30 – 14.00 Дэгустацыя фермерскіх кавуноў (РБ).
13.00 – 15.00 Продаж фермерскіх прадуктаў (пажадана папярэдняя замова).
14.00 – 14.50 Экскурсія па гарадскому агародзіку Галерэі "Ў", Надзея Куляшова. Дыскусія "Як вырошчваць прадукты ў горадзе і дзеля чаго гэта патрэбна". Для дзяцей і дарослых.
15.00 – 16.00 Прэзентацыя праекта "Памежнае мастацтва". Арт-тэрапія ў Свірскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Фільм ад Bazinato, кераміка, фотаздымкі і гісторыі.
16.30 – 17.10 Skype-прэзентацыя праекта L.E.S. (Калінінград).
17.10 – 18.00 Паказ фільма "Вочы Возера" (Літва)
Картинка: Robert Spear Dunning - Still Life with Root Vegetables.