Галоўная мэта фэста – аб'яднаць сучаснае мастацтва і сельскую гаспадарку, паказаць гараджанам, як дасягнуць гармоніі з прыродай у горадзе. Галоўныя тэмы Фэста ў гэтым годзе - біяразнастайнасць і гарадское фермерства. Вас чакаюць экскурсія па выставе, эка-майстэрні для дзяцей, міні-маркет фермерскіх прадуктаў, лекцыі і дыскусіі.
Падрабязная праграма:
13:00 - Адкрыццё Агра-Культурнага Фэста. Прэс-канферэнцыя для журналістаў.
13.30 - Экскурсія па выставе “Астравец культуры”. Правядзе мастацтвазнаўца Сафія Садоўская.
14:00 - Гарадскія сады і агароды: ці можна вырошчваць самастойна ежу ў горадзе? Дыскусія і абмен досведам з удзелам навукоўцаў і практыкаў.
Гарадское фермерства - гэта модна. Эксперты распавядуць, ці бяспечна спажываць садавіну і гародніну, якая расце ў горадзе. Практычныя саветы экспертаў і досвед гарадзкіх агароднікаў з Мінска, Барысава ды іншых гарадоў. Далучайцеся да дыскусіі, падзяліцеся ўласным досведам! Мадэратар – Лана Семенас.
15:00 - Біяразнастайнасць ежы: падножны корм для гурманаў. Ядомыя дзікія расліны. Дэгустацыя салаты з дзікіх раслін.
Таццяна Дубкова, гаспадыня эка-сядзібы, распавядзе, якія дзікія расліны можна есці з карысцю для сябе і без шкоды для прыроды. Кожны зможа пакаштаваць смачную салату з “пустазелля” і кветак. У дадатак – рэцэпты для хатняга прыгатавання.
15:30 - Сарты яблык народнай селекцыі і старадаўнія сады ў Беларусі. Новыя сарты беларускай селекцыі. Дэгустацыя старадаўніх і новых сартоў садавіны.
Свята яблык! Гаспадыня пермакультурнай сядзібы Юлія Вінакурава-Лабунская і прадстаўнік РУП “Інстытут пладаводства” раскажуць пра сарты-спадчыну і самыя новыя сарты яблык ды іншай садавіны. Падчас дэгустацыі можна будзе пакаштаваць садавіну, яблычны сыр, варэнне, джэм, выбраць свой любімы сорт і даведацца, дзе яго набыць.
16.30 - Прэзентацыя каталога “EVAa project”: мастацтва і экалогія - гісторыя мутуалістычных стасункаў.
17.00 - Канцэрт группы Klaxons Brass.
З 14.00 да 17.00 будзе працаваць пазнавальна-творчая пляцоўка для дзетак ад Эка-майстэрань. На працягу ўсяго фэста працуе Міні-кірмаш: продаж арганічных і фермерскіх прадуктаў, натуральнай касметыкі; абмен насеннем і саджанцамі.
Фото: Guia da Semana