Новы Год - выдатнае сьвята. Адно з самых важных у жыцьці кожнай сям’і, супольнасьці, сярод сяброў. Гэта сьвята, калі самыя блізкія людзі зьбіраюцца разам і падводзяць нейкія вынікі года папярэдняга, падсумоўваюць добрае і дрэннае, складанае і не вельмі. Падзяліцца сваім меркаваньнем пра мінулы год і распавесьці пра планы на будучыню - калі яшчэ, як не пад Новы Год? Але ў што зараз ператварылася гэта сьвята? Чым большасьць людзей займаецца ў гэтую цудоўную ноч, замест таго, каб быць са сваімі блізкімі і дарагімі людзьмі, слухаць іх, адчуваць гэты момант еднасьці? Шматлікія практыкі забыцьця ад празмернага піцьця і да цемрашальнага спажывецтва забіраюць у нас сутнасьць сьвята. Падмяняюць чараўство п’янствам і звар’яцелымі забегамі па крамах. Менавіта таму, у гэты Новы Год мы заклікаем Вас на свае сьвята, дзе абмяркуем, што не так з грамадствам, чаму кепска, што пасьля сьвята трэба прыходзіць у сябе, чаму кепска, што ўвагу і шчырасьць нам замянілі штампованыя танныя рэчы, за якімі мы хаваем пустэчу адзіноцтва.
Наш Анты-Новы Год чакае ўсіх, дзе замест Дзедаў Марозаў сьвяткаць разам з намі будзе Крампус, таму чакаем усіх у незвычайна-жудасных касцюмах! ;)
У праграме мерапрыемства:
- прэзентацыя-дыялог "філасофія Straight Edge"
- кава-паўза ("потлак" - традыцыя прыносіць з сабой ежу на вечарыны. Таму прыносьце з сабой любы веганскі пачастунак. Можна самастойнага прыгатаваньня ;)
- кінапрагляд "Гісторыя рэчаў" - абмеркаваньне
Таксама нагадваем, што на нашых мерапрыемствах і побач з імі мы не ўжываем алкаголь і іньшыя рэчы, якія могуць паўплываць на Вашу сьвядомасьць.