AD.NAK! супраць DRUGS

7 - 8 июня 2014

Даведкi: тут.

Уваход: вольны.

AD.NAK! супраць DRUGS

Воркшоп па стварэнні рэкламы. AD.NAK! супраць DRUGS

 

Апошнім часам на беларускім інфармацыйным полі вельмі часта з’яўляецца інфармацыя пра распаўсюджванне і ўжыванне моладдзю сінтэтычных наркотыкаў, больш вядомых як “спайсы”. Таму арганізатары Фестывалю AD.NAK! у межах агульнай конкурснай праграмы вырашылі правесці конкурс у фармаце форкшопа па стварэнні рэкламы на гэтую тэму, дзе ўдзельнікам за 2 дні пад кіраўніцтвам прафесійных куратараў трэба будзе стварыць рэкламу (білборд, прынт) па гэтай актуальнай праблеме.

 

Куратарамі воркшопа “AD.NAK! супраць DRUGS” выступяць вядомыя у Беларусі эксперты ў галіне рэкламы:

 

Васіль Андрэеў, партнёр 495Design,

Віталь Дзегцяроў, арт-дырэктар Brama Branding,

Святаслаў Семяніцкі, крэатыўны дырэктар міжнароднага камунікацыйнага агенцтва The Matter Minsk.

 

У выніку лепшыя праекты атрымаюць каштоўныя падарункі.

 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дызайнеры, капірайтары, журналісты, арт-дырэктары і іншыя, хто працуе ў прафесійных рэкламных агенцтвах, буйных кампаніях альбо фрылансерамі.

 

 

Заяўку на ўдзел у воркшопе трэба даслаць на adnak@budzma.org з пазнакай “AD.NAK! супраць DRUGS”.

 

Усе падрабязнасці глядзіце тут.

 

Даты правядзення: 7-8 чэрвеня (9.00 – 18.00),

Месца правядзення: фотастудыя Studio67

(г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 7). 

Уздельніцтва: бясплатна