Вострасюжэтны гістарычны фільм «Адмірал» пакажуць 7 і 8 снежня ў кінатэатры «Масква» на беларускай мове.
Фільм «Адмірал» зняты паводле гісторыі нацыянальнага героя Нідэрландаў Міхіла дэ Раўтэра. Гэта пераможца ў найскладанейшых бітвах і сапраўдны патрыёт, на надмагіллі якога выбіты словы «ён ззяе бездакорнай годнасцю».
Батальныя сцэны фільма здымаліся на сапраўдных старажытных баявых караблях, а адну з галоўных роляў выканаў знакаміты акцёр Рутгер Хаўэр.
На беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» фільм дубліравала кампанія «Кінаконг».