21 снежня (так, гэта серада!) ва ўлюбёным бары «Хулиган» адзначаем свой карпаратыў у фармаце education + party.
Медлякі, а таксама белыя і чорныя танцы будуць. Але спачатку...
Мы вырашылі, што проста квасіць і танчыць ужо не так цікава, таму запрасілі з Кіева выкшталцоную Кацю Тэйлар, арт-менеджарку, лектарку і заснавальніцу крэатыўнай прасторы Port, якая прачытае лекцыю «Як культура змяняе эканоміку гарадоў?».
Пасля Каця Тэйлар нечакана ўстане за дыджэйскі пульт, каб разам з нашым not-so-secret-guest Юрыем Кашмарчанка (галоўным рэдактарам украінскага выдання Платформа) зарубіцца ў міжнародным DJ-батле супраць беларускага дуэта (KorneJ & Sheeborshee).
Можна будзе падыходзіць да дыджэяў са сваёй касетай (толькі, пліз, пераматайце на патрэбнае месца!) і замаўляць свае трэкі.
Special cocktails & shots ад рэдакцыі 34travel па зніжаных коштах! Безалкагольныя лонгі ды шоты таксама будуць (дзякуем Ginger Brothers за натхненне).
Чакем усіх сяброў і тых, хто хоча імі стаць. Дзверы адчыненыя! Уваход вольны! Тым, хто прыйдзе ў касцюме воўка ці ваўчыцы, праставон ад рэдактара 34mag Антона Кашлікава.