«Адкрытая лятучка»: KYKY.org

14 мая 2015

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Даведкі: тут.

Уваход: вольны.

«Адкрытая лятучка»: KYKY.org

34mag працягвае праект «Адкрытая лятучка» – серыю афлайн-сустрэчаў з рэдакцыямі знакавых беларускіх медыя. Івэнты будуць праходзіць кожны чацвер траўня ў прасторы «ЦЭХ». Пра сваю ўнутраную кухню табе распавядуць «Большой», KYKY.org, «Беларуская Трыбуна» і CityDog.by.

Гэтая серыя мітапаў ад 34mag.net у першую чаргу накіравана на маладых журналістаў, фатографаў, ілюстратараў і ўсіх тых, хто шукае сябе ў полі беларускіх медыя. А таксама – на адданых чытачоў, прыхільнікаў і партнёраў.

Рэдакцыі шчыра распавядуць пра канцэпцыю і стратэгію, свой набор тэмаў і татэмаў, падкажуць, якіх людзей яны шукаюць у каманду, а якім лепей пра іх нават і не думаць. Галоўныя рэдактары і стваральнікі выданняў раскажуць, як уладкавана праца рэдакцыі знутры, з якімі касякамі часцей за ўсё даводзіцца сустракацца і як іх перамагаць.

KYKY.org. Перажыўшы некалькі рэінкарнацый і рэдызайнаў, зменаў ідэалогіі і парадыгмы, выданне пад кіраўніцтвам Сашы Раманавай, здаецца, наблізілася да гармоніі паміж уласным «магу» і чытацкім «хачу». Нехта называе часопіс «разумным глянцам», нехта – «“Хартыяй” для хіпстараў», аднак відавочна, што зараз KYKY чытаюць больш, чым калі-небудзь раней, а правакацыйныя калонкі і рэйтынгі «умных и красивых» традыцыйна збіраюць сотні шэраў і лайкаў.

«Адкрытая лятучка» з Сашай Раманавай і KYKY.org адбудзецца 14 траўня.

Фота: Kanaplev Leydik