11-га мая мінскі клуб «Бруге» ператворыцца ў міні-версію фестывалю «Басовішча». У гэты дзень
адбудзецца 5-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю, пераможцаў мінулага году і
Лявона Вольскага.
Распачне імпрэзу канцэртнае праслухоўванне паўфіналістаў Конкурсу. На сцэну выйдуць рознастылёвыя выканаўцы: электронны гурт SnopSnoŭ, індзі-фолькавая каманда Helious, пост-панкавы праект Nürnberg, гітарны дуэт «MorkvoЦвет», поп-гурт D.Jaza, электронны праект K3tyvana ды cвежаспечаны дуэт ад Эрыка Арлова-Шымкуса і Ўладзя Лянкевіча «Eryk i Ja».
Гурт «Колір», які таксама прайшоў у паўфінал, не зможа вочна прысутнічаць на «Адборышчы» і з гэтай прычыны, на жаль, быў выключаны з конкурсу. Па выніку выступаў паўфіналістаў будзе названа 4 каманды, якія возьмуць удзел у фінале конкурсу на самім «Басовішчы» 20-га ліпеня.