Выставки

9 месяцаў, 22 дні

13 - 26 июля 2016

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: 2 руб.

9 месяцаў, 22 дні

Прадстаўлены аб’ект “9 месяцаў, 22 дні” – гэта асабісты пашпарт Антаніны Слабодчыкавай, які тая атрымала на першым курсе мастацкай вучэльні. Аднак скарыстаць яго атрымалася ўсяго толькі 9 месяцаў і 22 дні, бо ў краіне ўвялі новыя пашпарты. Пасля таго, як дакумент зрабіўся несапраўдны, мастачка захоўвала яго як рэліквію – рупліва абараняла ад пашкоджванняў і, у рэшце рэшт, аформіла як апошнюю працу серыі “Чорныя плямы” (2008-2011). 

Серыя “Чорныя плямы” ўвасабляла нейкую “гульню з сакрэцікамі” – калі пад шыбай пакідаліся сэнсавыя аб’екты, якія, ў выніку, іканізаваліся. Карані “іканізацыі” знойдзеных аб’ектаў Антаніна Слабодчыкава звязвае з дзіцячымі прыгодамі аб старых, аздобленых штучнымі кветкамі абразах, якія звычайна вісяць у кожнай вясковай хаце. Пад шклом абразоў, як правіла, захоўваўся пыл, як акрэслены знак зафіксаванага часу. Выходзячы з гэтага “відавочнага назапашанага досведа” адбываецца разуменне значнасці прадстаўленага аб’екта. Значнасці, якая нараджаецца супольна з часам і асабістымі асацыяцыямі.

Антаніна Слабодчыкава нарадзілася ў Мінску, Беларусь, у 1979 г. У 1998 годзе скончыла Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава, аддзяленне жывапісу, у 2004 – Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна - дэкаратыўнага мастацтва. З 2005 года – член Беларускага Саюза Мастакоў.