Пойдзеце? Заўтра вас запрашаюць на майстар-клас па выцінанках

Пойдзеце? Заўтра вас запрашаюць на майстар-клас па выцінанках
У сераду, 29 мая, вас запрашаюць прыняць удзел у майстар-класе па вырабе аўтарскіх паштовак у тэхніцы “выцінанка”. Яго правядзе мастачка, народная майстар Беларусі, аўтарка кніг па выцінанцы Наталля Сухая.

Хто запрашае?

“Будзьма беларусамі!” і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Майстар-клас пройдзе ў рамках цыкла майстар-класаў “Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць”.

А хто такая Наталля Сухая?

Мастачка, народная майстар Беларусі, удзельніца шматлікіх выстаў і аўтарка кніг па выцінанцы. Яе творы знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Украіны, Літвы, Швецыі ды іншых краін Еўропы.

Калі і дзе пройдзе майстар-клас?

Майстар-клас адбудзецца 29 мая ў 18:00 у Літаратурным музее Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а).

Уваход каштуе 20 рублёў. Абавязкова трэба прайсці рэгістрацыю на майстар-клас. Даведкі праз тэлефон/Viber/Telegram +375 29 269 45 87.

поделиться