Вось тут можна падаць заяўку на стыпендыю ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы

Вось тут можна падаць заяўку на стыпендыю ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы
Еўрапейскі саюз абвяшчае конкурс заявак на стыпендыі EU4Belarus – SALT-II (Support for Advanced Learning and Training) на 2023–2025 гады.

Еўрапейскі саюз абвяшчае конкурс заявак на стыпендыі EU4Belarus – SALT-II (Support for Advanced Learning and Training) на 2023–2025 гады.

Што за конкурс

Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT-II (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс заявак на атрыманне стыпендый на навучанне ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы для беларускіх студэнтаў, а таксама абітурыентаў, якія знаходзяцца пад пераследам з-за сваёй грамадска-палітычнай пазіцыі ці дзейнасці або ўжо падвергліся рэпрэсіям з 2020 года (у тым ліку калі рэпрэсіі адбыліся ў дачыненні да іх бацькоў або законных прадстаўнікоў, калі гэта напрамую закранула заяўнікаў).

Хто можа прэтэндаваць на стыпендыі

Беларускія студэнты і студэнткі, а таксама абітурыенты і абітурыенткі, якія:

  • пачалі вочнае навучанне на праграмах бакалаўрыяту або магістратуры ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы не раней за 2020/2021 навучальны год;
  • або ў дадзены момант плануюць паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы.

Памер і працягласць стыпендыі

  • 450 еўра у месяц (стыпендыя выплачваецца 10 навучальных месяцаў у годзе);
  • тэрмін падтрымкі – 2 акадэмічныя гады.

Заяўкі разгледзіць адборачная камісія з прадстаўнікоў Central Project Management Agency, арганізацый грамадзянскай супольнасці і знешніх незалежных экспертаў.

Дэдлайн: 30 чэрвеня, 12:00 (па Мінску). Для паспяховых кандыдатаў этап інтэрв’ю пачнецца з 15 ліпеня. Падрабязней тут.

Таксама плануецца інфасесія па правілах падачы заявак.

Калі: 12 чэрвеня ў 16:00 (па Мінску).

Дзе: анлайн. Зарэгістравацца.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться