Глядзіце, як будзе выглядаць помнік Змітраку Бядулю, на які цяпер збіраюць сродкі

Глядзіце, як будзе выглядаць помнік Змітраку Бядулю, на які цяпер збіраюць сродкі
На дзяржаўным тэлебачанні паказалі, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках, пішуць у тэлеграм-канале «Спадчына».

На дзяржаўным тэлебачанні паказалі, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках, пішуць у тэлеграм-канале «Спадчына».

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае прыняць удзел у дабрачынным зборы сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка памяці класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, публіцыста, мовазнаўца Змітрака Бядулі.

Як расказаў аўтар помніка скульптар Сяргей Гумілеўскі, ён будзе вырашаны ў выглядзе асіметрычнай пліты з зялёнага граніту, якая па форме «нагадвае ніву пад парывам ветру, на пліце – бронзавая скульптурная выява паэта ў час паэтычнага роздуму».

Падыход да помніка прапануецца зрабіць з брукаванкі, што сімвалізуе «складаны жыццёвы шлях, якім прайшоў Бядуля» і праз шмат гадоў вярнуўся на Радзіму.

Вышыня помніка – 180 см: такое абмежаванне ўстаноўлена законам аб пахаваннях.

Як дапамагчы

Прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, а таксама зацікаўленыя грамадзяне могуць прыняць удзел у дабрачынным зборы сродкаў і зрабіць пасільны грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях:

  • BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ «АЗБ Беларусбанк», БІК: АКВВВY2X, УНП: 190269032

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фото: @spadczyna.

#Беларусь #Минск
поделиться