Куды пайсці ў вялікія выхадныя 5–9 мая ў Мінску, Варшаве, Вільнюсе і іншых гарадах, дзе жывуць беларусы

Куды пайсці ў вялікія выхадныя 5–9 мая ў Мінску, Варшаве, Вільнюсе і іншых гарадах, дзе жывуць беларусы
Калі вы працуеце па графіку Беларусі, то наперадзе – вялікія выхадныя. Сабралі для вас 20 мерапрыемстваў у розных гарадах – ад беларусаў і для беларусаў.

Калі вы працуеце па графіку Беларусі, то наперадзе – вялікія выхадныя. Сабралі для вас 20 мерапрыемстваў у розных гарадах – ад беларусаў і для беларусаў.

МІНСК

Пятніца: паглядзіце псіхалагічны перформанс плэйбек-тэатра

5 мая, 18:00.

НЦСМ (вул. Някрасава, 3).

Білеты: 12 руб.

Плэйбек – гэта тэатр гісторый гледачоў. Ён нарадзіўся на стыку псіхалогіі і імправізацыі ў Нью-Ёрку ў канцы сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Сэнс у тым, што гледачы з залы расказваюць свае гісторыі, а акцёры тут жа іграюць іх на сцэне.

Тэма перформанса гэтым разам: «Тварыць – значыць з пачуццём жыць».

Субота: схадзіце на фермерскі рыначак па натуральныя прадукты

6 мая, з 11:00 да 15:00.

Lidbeer Dvor (вул. Кульман, 1/2).

Уваход: вольны.

Кожную суботу ў Lidbeer Dvor праходзіць фермерскі рыначак «Усё сваё», дзе збіраюцца лакальныя рамеснікі і прадаюць свае смачныя натуральныя вырабы. Можна знайсці хлеб, мяса і каўбасы, сыры і малочку, смакоцце і выпечку, натуральныя алеі і шмат чаго яшчэ. Забягайце!

 

Субота-нядзеля: схадзіце па абноўкі на «Гарошак-маркет»

6–7 мая, з 10:00 да 22:00.

ГЦ Galleria Minsk.

Уваход: вольны.

Калі шукаеце файныя ўпрыгажэнні ці рэчы для дому, зазірніце на «Гарошак-маркет» у гандлёвым цэнтры Galleria Minsk. Там можна і цікавыя дызайнерскія рэчы знайсці, і мясцовых рамеснікаў сваёй купляй падтрымаць.

Каралі, завушніцы, ключніцы, кубкі, брошы – усё гэта і шмат чаго іншага знойдзеце на маркеце.

Субота-нядзеля: зазірніце на фермерскі рынак «Гарошак-маркет»

6–7 мая, з 11:00 да 17:00.

ГЦ «МОМО».

Уваход: вольны.

Яшчэ адзін фермерскі рынак адбудзецца ў гандлёвым цэнтры «МОМО». На першым паверсе і ў суботу, і ў нядзелю мінскія рамеснікі будуць гандляваць сваімі натуральнымі вырабамі.

Працуе кірмашык да 17:00, але лепш прыходзіць раней, пакуль усё не раскупілі.

Панядзелак: схадзіце на сеанс камедыі з сексолагам

8 мая, 20:00.

Бар StandUp (Партызанскі пр-т, 12).

Білеты: 15 руб. (тут).

Па панядзелках у бары StandUp сексолаг і два комікі збіраюцца на сцэне, каб даць рэальныя і смешныя парады пра секс і адносіны. Можна задаць ананімнае пытанне і атрымаць дапамогу, а можна проста прыйсці і весела пабавіць час.

Аўторак: запішыцеся на шопінг-экскурсію са стылісткай

9 мая, 18:30.

ГЦ Galleria Minsk.

Кошт: бясплатна (патрэбна рэгістрацыя).

Galleria Minsk прапануе паглыбіцца ў свет моды і стылю разам з прафесійнай стылісткай Ганнай Бацян. На экскурсіі вы даведаецеся, як падбіраць колеры вашаму колератыпу і спалучаць іх паміж сабой, дзе знайсці ідэальнае паліто альбо рамантычную сукенку, дзе купіць стылёвыя fashion-вобразы і іншае.

Удзел бясплатны, толькі не забудьце зарэгістравацца.

Усе выхадныя: адкрыйце сезон разам з «ЛУЧшей улицей»

Кожны дзень з 5 мая.

«ЛУЧшая улица» (пр-т Незалежнасці, 95).

Уваход: вольны.

Ужо ў гэту пятніцу адкрывае сезон фуд-корт-пляцоўка «ЛУЧшая улица». І зноў у мінчан будзе летняе месца са смачнай ежай і цікавымі мерапрыемствамі. 5 хвілін ад метро і праз дарогу ад парка Чалюскінцаў і батанічнага саду – ідэальна, каб забегчы на перакус.

Усе выхадныя: паглядзіце на «вобразы Кітая» ў Мінску

Да 23 мая.

Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» (Кастрычніцкая пл., 1 – Палац Рэспублікі).

У галерэі «Універсітэт культуры» праходзіць персанальная выстава магістранткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ян Люцзін «Вобразы Кітая».

Карціны мастачкі паказваюць бязмежны, адушаўлёны, шматгранны свет пейзажаў Кітая, выкананы ў адпаведнасці з тысячагадовай традыцыяй кітайскага жывапісу.

Усе выхадныя: пагуляйце па квітнеючым батанічным

Кожны дзень (акрамя панядзелка).

Батанічны сад.

Уваход: 10 руб. – поўны, 5 руб. – льготны.

Ніякіх спецыяльных мерапрыемстваў у батанічным садзе на вялікіх выхадных не будзе, але тым і лепш – можна спакойна прагуляцца па квітнеючых алеях і наглядзецца на вясну. Столькі зараз там прыгажосці!

Адно што звярніце ўвагу: бясплатна можна рабіць здымкі толькі на тэлефон. Калі захочаце прыйсці з камерай, трэба будзе дадаткова заплаціць (ад 30 руб.).

А вось тут у нас яшчэ і фотарэпорт ёсць.

Усе выхадныя: заплануйце падарожжа па Беларусі

Любы дзень.

Беларусь.

Калі не хочацца заставацца ў горадзе, выпраўляйцеся ў падарожжа па роднай краіне. А ў нас ужо ёсць шмат гатовых маршрутаў на адзін-два дні. Выбірайце, што больш падабаецца, у нашых рубрыках «Куды паехаць па Беларусі», «Скарбы», «Як гэта любіць».

А калі любіце катацца на ровары, то і веламаршруты ў нас таксама гатовыя!

Усе выхадныя: застаньцеся дома і заліпніце ў серыялы

Кожны дзень.

Дома.

Калі настрой такі, што ісці ці ехаць нікуды не хочацца, – гэта таксама нармальна. На такі выпадак у нас ёсць шмат падборак клёвых серыялаў, якія дапамогуць вам добра пабавіць час.

А ў рубрыцы «Прыелася?» яшчэ і шмат рэцэптаў знойдзеце, каб глядзець кіно было смачней.

ВАРШАВА

Нядзеля: зазірніце на маркет беларускіх рамеснікаў

7 мая, с 12:00 до 18:00.

Beer Station Ursynów.

Уваход: вольны.

Беларускія рамеснікі збяруцца ў беларускім бары Beer Station Ursynów, каб парадаваць вас дызайнерскімі цікавымі рэчамі. Можна будзе прыйсці і паглядзець адразу ўсё: ад упрыгажэнняў і натуральнага мыла да ўбранняў і салодкіх пернікаў.

Прадаваць будуць самі рамеснікі, таму з імі можна будзе яшчэ і паразмаўляць.

Усе выхадныя: паглядзіце выставу, прысвечаную Міколе Статкевічу

Да 12 мая.

«Музей вольнай Беларусі» (ul. Foksal, 11).

Уваход: вольны.

У Музеі вольнай Беларусі адкрылася выстава «1000 дзён #», прысвечаная беларускаму палітыку, афіцэру, патрыёту Мікалаю Статкевічу.

Лідэр сацыял-дэмакратаў ад пачатку 90-х змагаецца за свабодную і дэмакратычную Беларусь, гэта ягоная чацвёртая судзімасць па палітычным артыкуле. Статкевіч прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі. Але гэта не проста прысуд за грамадзянскую пазіцыю – гэта рэанімацыя жахлівых сталінскіх вердыктаў за іншадумства. Больш за 2 месяцы ад яго няма ніякай інфармацыі.

ПОЗНАНЬ

Панядзелак: схадзіце на стэндап Ідрака Мірзалізадэ

8 мая, 19:00.

Scena Wspólna (ul. Brandstaettera, 1).

Білеты: ад 99 злотых (тут).

У Познані з сольнай праграмай выступіць Ідрак Мірзалізадэ – рэзідэнт Stand Up Club #1, аўтар і ўдзельнік праектаў «Не все так однозначно», «ВечерВечер», «Порараз Бирацца», «Разгоны», удзельнік шоу «Открытый микрофон», Stand Up ды іншых. Абяцаюць, што будзе смешна.

ГДАНЬСК

Пятніца: даведайцеся, «дзе жыве Беларусь»

5 мая, 20:00.

Klubokawiarnia INDEX (ul. Polanki, 66).

Білеты: 50 злотых (тут).

У пятніцу беларускія комікі з суполкі «Пан Стэндап» едуць у Гданьск з пранізлівай і вогненнай праграмай «Дзе жыве Беларусь?». Жарты рыхтуюць Паша Радзевіч і Ягор Анісімаў. Схадзіце даведацца, а то цяпер і насамрэч незразумела...

ВІЛЬНЮС

Пятніца: купіце білет на канцэрт Вайцюшкевіча

5 мая, 19:30.

Paviljonas (Pylimo g., 21B).

Білеты: 10 еўра (тут).

З канцэртам у Вільнюс едзе любімы многімі беларускі бард Зміцер Вайцюшкевіч. Абяцае песні, гутаркі ды лямпавы беларускі нетворкінг.

Усе выхадныя: паглядзіце выставу «Знойдзеныя сэнсы»

З 5 па 18 мая.

CreateCulture Space (Karmelitų g., 5).

Уваход: вольны.

 

У пятніцу ў 19:00 у беларускай прасторы CreateCulture Space адбудзецца адкрыццё выставы Людмілы Навакоўскай «Знойдзеныя сэнсы». Але калі на само адкрыццё трапіць не атрымаецца, не бяда. Паглядзець экспазіцыю можна будзе да 18 мая падчас працы прасторы.

БАТУМІ

Субота: купіце білет на канцэрт беларускай спявачкі Palina

6 мая, 19:00.

BACKDOOR bar (Sherif Khimshiashvili St., 4).

Білеты: 55 лары (тут).

У Батумі з канцэртам едзе Palina. Яна дасць канцэрт у бары BACKDOOR. Якія тут яшчэ словы патрэбныя?

#Беларусь #Варшава #Вильнюс #Минск
поделиться