Выставки

На этой выставке вы увидите Минск с разных сторон (0+)

9 сентября 2021 - 14 ноября 2021

Галерея Михаила Савицкого

Минск, пл. Свободы, 15

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб. – для взрослых; 4 руб. – для студентов, пенсионеров; 2,5 руб. – для школьников.

 

0
На этой выставке вы увидите Минск с разных сторон (0+)

9 верасня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачала працаваць выстаўка «Мой Мінск – маё натхненне», прысвечаная Дню горада–2021. Праект арганізаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

На выстаўцы прадстаўлены жывапісныя, графічныя і скульптурныя творы з фондаў Музея гісторыі горада Мінска і Беларускага саюза мастакоў. Многія з іх доўгі час не экспанаваліся і стануць сапраўдным адкрыццём для аматараў гарадскога пейзажу. Храналагічны дыяпазон прадстаўленых работ ахоплівае сярэдзіну ХХ – пачатак ХХІ стст.

Сярод аўтараў выстаўкі – прызнаныя майстры мінскіх краявідаў: жывапісцы Барыс Аракчэеў, Віктар Варламаў, Віктар Вярсоцкі, Абрам Кроль, Васіль Сумараў, і іншыя.

Мінск прадстае ў розных іпастасях, розных настроях, розных порах году, розных гістарычных перыядах. У экспазіцыі можна вылучыць некалькі галоўных накірункаў у адлюстраванні вобраза горада.

Сярод іх вядучае месца належыць гарадскому пейзажу, які сёння набыў характар гістарычнага. Вуліцы горада 1950–1960-х гг. незваротна змянілі сваё аблічча, асабліва яскрава гэта можна прасачыць у работах Варламава, Кроля, Мудрогіна, Шкляра, Пятрухны, Кубарава. Старыя кварталы Нямігі, Траецкага прадмесця, драўляная забудова ў творах мастакоў захоўваюць атмасферу старога Мінска.

Кантрастна выглядаюць работы 1970–1980-х гг., дзе горад прадстае ў вобразе савецкай сталіцы з шырокімі вуліцамі, неакласічнай архітэктурай, новабудоўлямі. У работах Сумарава ўвага пераносіцца з гістарычнага цэнтра на новыя мікрараёны – Трактаразаводскі пасёлак і Лошыцу.

Тэма гарадскіх святаў працягвае традыцыі сацрэалізма ў творах Кокцева. Тэма ўшанавання памяці ахвяр вайны традыцыйна паказана праз знакавыя помнікі Мінска, дзе найбольш улюбёным аб’ектам для мастакоў выступае плошча Перамогі. Цікава параўнаць як па-рознаму выглядае абеліск у творах 1950-х і 1980-х гг.

Прадстаўлены і творы нашых сучаснікаў Зянько, Отчыка, Слабодчыкава, Пятруля, Сітніцы, Пяшкуна, Кузняцова. Мастакі XXI ст. не толькі надаюць увагу гістарычнаму краявіду, але і адлюстроўваюць сучасны воблік сталіцы.

11 верасня падчас святкавання Дня горада Мінска кожны наведвальнік зможа прайсці квэст па выстаўцы і атрымаць прыемны сюрпрыз. У 15:00 чакаем вас на інтэрактыўную экскурсію па выстаўцы. У 18:30 запрашаем на прагляд у прасторы выстаўкі рамантычнага кінафільма «Любімая» (1965), які здымаўся ў Мінску .

Час працы: серада – нядзеля, 11:00 – 19:00. У Дзень горада – да 20:00.