Выставки

Віленскія гарызонты (0+)

6 - 23 февраля 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб.

 

Віленскія гарызонты (0+)

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, запрашае вас у перыяд наведать выставу фотаздымкаў Саўлюса Журы «Віленскія гарызонты».

Не так проста патлумачыць сабе і іншым, што такое «мой горад», – прасцей паказаць. Аднак, кажучы пра яго фатаграфію, важна зразумець адну рэч – аб’ектыўнай, бачнай для ўсіх па-аднолькаваму гарадской прасторы няма. Існуюць толькі індывідуальныя кагнітыўныя карты нашага руху.

Мы рухаемся не столькі па архітэктурных прасторах, колькі па ўяўных шляхах, рухаемся тактыльна, кіруючыся звычкамі і бачнымі толькі для нас знакамі. Добры фатограф ведае: тое, што бачна – няпраўда. Як толькі мы нараджаемся, нас паглынае гарадская прастора, яе перспектывы і маштабы, яе вобразы і пахі, гукі, што яна фармуе, і звінячая цішыня, тупыя плоскасці і фатальныя праёмы.

Спытайце ў Саўлюса Журы, дакладней, выйдзіце з ім ранкам ці ўвечары ў аблюбаваныя фатографам мясціны горада Вільнюса, у якіх за будынкамі, за дымам, за застылым ад холаду небам ён бачыць прароцкія знакі. У іх няма віленскіх вежаў, але ёсць гукі званоў, што даносяцца з іх, няма вуліц, але чуецца пагрозлівы гул транспарту.

Горад – гэта шматгаловы жыццяздольны жыхар прырэчча, які хрыпіць, шыпіць, спіць і святкуе. Яго можна на кароткі час прыручыць, зразумець адну, другую асаблівасць яго характару, але не больш за тое. Таму Саўлюсу, як і мноству фатографаў, пісьменнікаў, мастакоў, даводзіцца днём, ноччу, зімой і летам ствараць свой Вільнюс, як гісторыю сваіх пошукаў, сустрэч, адкрыццяў. Яна пераменлівая, бо горад заўсёды рухлівы, цьмяны, тактыльны, ён пастаянна знікае з поля зроку, аддаляецца, пільнуе, зрастаецца з рухамі цела, паўтарае іх.

Для Саўлюса Журы важная маляўнічасць Вільнюса, яго самастойнасць. Таму фатограф адхіляецца, падымаецца на хмарачос, глядзіць у далёкую перспектыву і дазваляе гораду на сваіх фотаздымках проста быць. Быць максімальна бачным, самадастатковым, утульна мармытаць свае штодзённыя мантры. Гэта адлегласць павагі і захаплення.

Час працы: 12:00 – 20:00.

Выхадныя: панядзелак, аўторак.