Выставки

Здесь познакомитесь с жизнью и творчеством писателя Кондрата Крапивы (0+)

4 марта - 31 декабря

Музей истории белорусской литературы

Минск, ул. М.Богдановича, 13

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: полный – 3 руб.; льготный – 1,5 руб.

 

0
Здесь познакомитесь с жизнью и творчеством писателя Кондрата Крапивы (0+)

4 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Таямніцы дзеда Кандрата”, прысвечаная 100-годдзю пачатку творчай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

Кандрат Крапіва – байкапісец, драматург, паэт-сатырык, празаік, вучоны-лінгвіст, грамадскі дзеяч, акадэмік, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, удзельнік чатырох войнаў, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы. Творчасць пісьменніка непасрэдна і непарыўна звязана з лёсавызначальнымі падзеямі XX стагоддзя.

Дэвізам усяго яго жыцця былі словы, якія цяпер выбіты на яго надмагіллі: «Мною валодала жаданне ўмяшацца ў жыццё і сёе-тое ў ім паправіць». Прадметны шэраг экспазіцыі будзе прадстаўлены матэрыяламі з фондаў музея (рукапісы, фотаздымкі розных гадоў, дакументы, сувеніры, асабістыя рэчы, кнігі) і прадметамі ўстаноў-партнёраў.

Дапоўняць выставу матэрыялы з сямейнага архіва пісьменніка, якія ніколі раней не экспанаваліся. Наведвальнікі пазнаёмяцца з асноўнымі этапамі жыццёвага і творчага шляху Кандрата Кандратавіча, праявамі і таямніцамі яго шматграннага таленту.

Так, напрыклад, сярод іншага пісьменнік паўстае як выдатны знаўца мовы. Напісаная пісьменнікам кніга філалагічных загадак-амонімаў “Загадкі дзеда Кандрата” адрасавана пакаленням беларускіх дзетак, каб яны не гублялі цікавасці да роднай мовы. Паводле гэтага выдання для маленькіх наведвальнікаў выставы сумесна з праектам “Скарбонка гульняў” быў распрацаваны інтэрактыўны дадатак – настольная гульня “Загадкі дзеда Кандрата”.

Музей працуе: аўторак – нядзеля, 10:00-19:00.