Спектакли

Моноспектакль белорусского музыканта и этнографа (3+)

1 апреля 2022

Галерея «Университет культуры»

Минск, пл. Октябрьская, 1

ВХОД: бесплатный

 

Моноспектакль белорусского музыканта и этнографа (3+)

1 красавіка ў 18:00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” ў рамках выставы “Лабірынты гуку” адбудзецца монаспектакль “Каравай” вядомага беларускага музыканта, мастака і этнографа Івана Кірчука.

“Караваю, мой, Раю” – так спяваецца ў адной вясельнай песне і так называецца канцэртная праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах шматлікіх фальклорна-этнаграфічных экспедыцый па Беларусі з 1983 па 2021 гады. Наведвальнікі пройдуць па старонках старадаўняга вяселля.

У праграме: песні, музыка, замовы, малітвы і мноства музычных народных інструментаў (чаротка, дуда, струнныя, самагучальныя, ад звычайных капыт быка да шархуноў). Гэта праграмма неаднойчы была паказана на розных пляцоўках Беларусі, прымала ўдзел у фестывалях.

Асноўны момант праграмы – каравай, вясельны хлеб. Што мы ведаем пра гэта? А традыцыйны каравай які? Звычайна яго рыхтавала хросная маці. Ёй дапамагалі каравайніцы. Каравай мясілі з песнямі. Мясілі па сонцу. Не мясілі кулакамі, каб маладыя не біліся, а мясілі далонямі. Сыпалі мала солі – каб маладыя меньш плакалі ў сваім жыцці. А давалі многа цукру і мёду, каб жылося ім салодка. У багатых семьях у цеста клалі срэбныя або залатыя манеты, каб маладыя жылі багата.

Калі каравай вырастаў у пячы, то ламалі печ, або вымалі цэглы, каб яго не пашкодзіць. Калі на вяселлі дзялілі каравай, то “падэшву” аддавалі музыкам, сярэдзіну – гасцям, а вяршок – маладым. І тут важнае месца займае сімволіка: лебедзі, або бусел з “маленькім”. Шмат усяго цікавага вы пачуеце і убачыце ад Івана Кірчука. Кожнае зярнятка – чалавек. Колас – сямья. А сноп – род. Пра які, мы нажаль, так мала ведаем.

Таму: “Будзе зерне, будзе мука. Будзе мука, будзе каравай. Будзе каравай, будуць песні. А будуць песні, будзе жыццё”.