Другое

На этой экскурсии предлагают разгадать тайну появления нового человека (12+)

12 октября 2021

Литературный музей им. М.Богдановича

Минск, ул. Богдановича, 7а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 3 руб.

 

0
На этой экскурсии предлагают разгадать тайну появления нового человека (12+)

“Максім Багдановіч любіць адзначыць два моманты - прыгажосць дзявоцтва і прыгажосць мацярынства; гарманічнае аб’яднанне двох момантаў ён бачыць у вобразе “Мадонны” – зазначаў літаратуразнаўца Іван Замоцін.

У вершах Максіма Багдановіча мы сустракаем і малое дзяўчо, і пекную паненку, і будучую маму, якая чакае з’яўлення на свет свайго малога птушанятка. Напярэдадні Дня маці запрашаем да нас у Літаратурны музей Максіма Багдановіча на экскурсію “Багдановічава Мадонна”.

Заглыбімся ў вобразы і лёсы, разам з паэтам паспрабуем разгадаць таямніцу самага вялікага сакрэта жыцця – з’яўлення новага чалавека. Праходзячы праз музейныя залы, паўзіраемся ў вобразы на фотакартках і ў радкі лістоў і вершаў – распавядуць яны багата.